У Магілёве ў найбліжэйшыя два тыдні з’явіцца другі стрыт-арт панадворак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.
Восем мастакоў зоймуцца абнаўленнем выгляду тыповага гарадскога двара па вул. Дзяржынскага, 4. Гэты двор у ліку іншых прапанавалі жыхары Магілёва. Месца было абрана пасля тэхнічнага вывучэння ўсіх варыянтаў і ўзгадненняў з зацікаўленымі камунальнымі службамі. Аўтары аформяць тарэц пяціпавярховага жылога дома, арку, агароджы і іншыя канструкцыі, размешчаныя на прылеглай тэрыторыі. Падтрымліваюць праект Caparol Center, КУП «ЖРЭУ Ленінскага раёна г. Магілёва» і Магілёўскі гарвыканкам.
Зараз аўтары запрашаюць магілёўцаў далучыцца да ініцыятывы ў якасці валанцёраў і дапамагчы мастакам. Для гэтага трэба запоўніць анкету па спасылцы https://goo.gl/anJEoL.
Першы стрыт-арт панадворак з’явіўся па вул. Ціміразеўская, 34 у год, калі Магілёў насіў статус «Культурная сталіца Беларусі і СНД». Цяпер гэты рух урбан-арта набудзе статус марафону, аб’яднанага назвай «праект 14». «Наша мэта – развіццё стрыт-арт мастацтва, грамадскіх прастор у горадзе, якія будуць цікавыя і жыхарам, і гасцям абласнога цэнтра, – адзначыў Юрый Стукалаў. – Галоўнае, каб людзі праяўлялі ініцыятыву і самі былі гатовыя прыняць у гэтым удзел».
У межах праекта, акрамя пераўтварэння двара мастакамі, плануецца правесці і іншыя цікавыя мерапрыемствы. У чацвер, 4 кастрычніка, адбудзецца адкрытая дыскусія «Развіццё грамадскіх прастор», дзе ўсе жадаючыя змогуць выказаць сваё бачанне таго, якімі метадамі трэба ствараць і пераўтвараць прасторы. У суботу, 6 кастрычніка, правядуць варкшоп «Мой двор» па пытанні, якім хочуць бачыць свой двор магілёўцы.
За анонсамі ўсіх мерапрыемстваў «праект 14» можна сачыць у сацыяльных сетках Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31