Рус Бел Eng 中文

Юных бабруйчан будуць вучыць 3D-мадэляванню камп’ютарных гульняў

Юных бабруйчан будуць вучыць 3D-мадэляванню камп’ютарных гульняў. Новы напрамак пачынае працу ў лабараторыі высокіх тэхналогій аддзела тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска», паведаміла карэспандэнту сайта загадчык аддзела тэхнічнай творчасці ўстановы адукацыі Таццяна Кізатава.

Паводле слоў суразмоўніцы, гэта аб’яднанне па інтарэсах дапаможа дзецям пераўтварыць захапленне камп’ютарнымі гульнямі ў навучальны працэс. На занятках вучні пазнаёмяцца з 3D-мадэляваннем, паняццем тапалогіі і яе відамі, тэкстураваннем аб’ектаў, наладкай матэрыялаў, шкілетнай анімацыяй, экспартам у гульнявы рухавічок і ўзаемадзеяннем з персанажам.

«Названы напрамак цяпер вельмі запатрабаваны ў падрастаючага пакалення, – падкрэсліла Таццяна Кізатава. – У гуртку дзяцей не толькі навучаць асновам аб’ёмнай візуалізацыі, але і разаўюць матэматычныя, канструктарскія і мастацкія здольнасці. Акрамя таго, атрыманыя веды дапамогуць дзецям вызначыцца з выбарам прафесій, звязаных з 3D-мадэляваннем».

У групы набіраюцца дзеці 11 гадоў і больш. Запісаць дзіця ў аб’яднанне па інтарэсах можна па адрасе: г. Бабруйск, вул. Савецкая, 45 або па тэлефонах: (37533) 629-25-29, (+37544) 575-90-15, 70-98-26.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая