Рус Бел Eng 中文

Акцыя «Першы раз –у першы клас»: больш за 2 тыс. бацькоў школьнікаў атрымалі матдапамогу ад прафсаюзных арганізацый і наймальнікаў

У Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў падвялі вынікі акцыі «Першы раз – у першы клас». Яна стала часткай праекта «Прафсаюзы – дзецям», паведаміў карэспандэнту сайта намеснік старшыні абласнога камітэта прафсаюза Павел Жуйкоў.

Акцыя праводзілася ў рэгіёне шосты год запар. Бацькі школьнікаў, у першую чаргу, першакласнікаў, шматдзетныя і няпоўныя сем’і атрымалі матэрыяльную дапамогу ад абкама прафсаюза, першасных прафарганізацый і наймальнікаў. Паводле слоў суразмоўцы, падобны падыход апраўданы, паколькі дазваляе, з аднаго боку, ахапіць дапамогай максімальную колькасць членаў прафсаюза, з другога – падтрымаць з некалькіх крыніц катэгорыі работнікаў, якія маюць асобую патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе. «Дзякуючы сістэме сацыяльнага партнёрства, якая склалася ў галінах, аб’яднаных нашым прафсаюзам, многія задачы вырашаюцца хутчэй і больш эфектыўна, – падкрэсліў Павел Жуйкоў. – Там, дзе ў наймальніка маюцца цяжкасці, падстаўляе плячо прафсаюз, і наадварот. Яркі прыклад такога плённага супрацоўніцтва – акцыя «Першы раз – у першы клас».

У бягучым годзе прафсаюзныя арганізацыі накіравалі крыху больш за Br34,8 тыс. на аказанне матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі дзяцей да школы 1102 работнікам, яшчэ 983 з бацькоў падтрымалі наймальнікі агульнай сумай у Br70,2 тыс. Таксама абласны камітэт выдзеліў Br392 падшэфным установам адукацыі «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху».

«Акцыя«Першы раз – у першы клас»завершана. Аднак пытанням ўсебаковай абароны інтарэсаў членаў прафсаюза, уключаючы матэрыяльную падтрымку работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей, абласная арганізацыя будзе надаваць увагу і далей», – сказаў на заканчэнне Павел Жуйкоў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая