Рус Бел Eng 中文

Паміж саюзамі жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей склалася атмасфера яднання, сяброўства і ўзаемаразумення – Ала Галушка

Паміж саюзамі жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей склалася атмасфера яднання, сяброўства і ўзаемаразумення. На гэта звярнула ўвагу старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ала Галушка, выступаючы на сумесным пасяджэнні саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей у Магілёве.

Кіраўнік рэгіянальнага БСЖ адзначыла, што сённяшняму візіту папярэднічала падпісанне пагаднення аб развіцці жаночага руху паміж Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын і Тульскім абласным аддзяленнем грамадскай арганізацыі Саюз жанчын Расіі ў маі 2017 года. «За такі кароткі перыяд нам удалося падзяліцца вопытам, рэалізаваць сумесныя праекты, намеціць шляхі далейшага ўзаемадзеяння, – падкрэсліла Ала Галушка. – Самае галоўнае, што ў самых розных сферах мы знайшлі цікавых, ініцыятыўных і крэатыўных жанчын, гатовых дзяліцца сваім вопытам, узначальваць і рэалізоўваць грамадскія праекты і ініцыятывы».

У ліку дасягненняў супрацоўніцтва Ала Галушка назвала развіццё жаночага прадпрымальніцтва і стварэнне клубаў жанчын-прадпрымальнікаў у Магілёве і Туле, якія актыўна ўзаемадзейнічаюць, абменьваюцца вопытам і рэалізуюць сумесныя праекты. «Прадпрымальніцтва – гэта тая ніша, якая дае жанчынам выдатную магчымасць для самарэалізацыі, – падкрэсліла кіраўнік абласнога БСЖ. – У гэтым напрамку ёсць вялікі патэнцыял, у тым ліку для міжнароднага супрацоўніцтва, які мы зможам рэалізаваць разам, у кантакце з органамі ўлады, грамадскім рухам прадпрымальнікаў і пры падтрымцы бізнесу».

На пасяджэнні быў падпісаны план мерапрыемстваў да 2020 года па развіцці супрацоўніцтва саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж саюзамі жанчын Магілёва і Тулы, а таксама пратакол аб намерах па развіцці жаночага прадпрымальніцтва паміж гэтымі гарадамі. «Змацаванне подпісамі дакументаў – вынік значнасці ўзаемадзеяння нашых жаночых арганізацый. Гэта важны складнік развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, якое умацоўвае пабрацімскія адносіны паміж Магілёвам і Тулай», – канстатавала Ала Галушка.

Першым сумесным буйным мерапрыемствам стане форум жанчын-прадпрымальнікаў Магілёва і Тулы, які пройдзе 14 лістапада ў Туле.

На сумесным пасяджэнні таксама абмяркоўвалася роля жаночых грамадскіх арганізацый у рэалізацыі сацыяльных праграм. Жанчыны абмяняліся вопытам узаемадзеяння з органамі выканаўчай улады ў вырашэнні праблем сям’і і дзяцей, узмацненні сацыяльнай згуртаванасці і стабільнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая