Рус Бел Eng 中文

Трое падлеткаў, якія ўцяклі з бальніцы ў Магілёве, затрыманы

Падлеткі, якія ўцяклі з бальніцы ў Магілёве, затрыманы. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела вышуковай работы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Алена Пуцык.

Нагадаем, 24 верасня прыкладна ў 18.00 трое непаўналетніх (вучняў сярэднеспецыяльных устаноў адукацыі рэгіёна), разбіўшы акно на першым паверсе, самавольна сышлі з аддзялення Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, дзе знаходзіліся на абследаванні.

Пасля яны здзейснілі крадзеж трох аўтамабіляў у Магілёве: ГАЗ 3102 «Волга» і дзвюх машын ВАЗ-21063 «Жыгулі». «Волгу» і адзін з «Жыгулёў» па прычыне тэхнепаладак кінулі на суседніх вуліцах, а на трэцяй накіраваліся ў Мсціслаў, дзе і былі спынены супрацоўнікамі ДАІ 27 верасня.

На сённяшні дзень падлеткі затрыманыя для прад’яўлення абвінавачвання ў зробленых злачынствах. Маладыя людзі пазбягаюць навучання і схільныя да бадзяжніцтва, падкрэсліла Алена Пуцык.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая