Супрацоўніцтва саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей спрыяе ўмацаванню Саюзнай дзяржавы. На гэта звярнула ўвагу член Прэзідыума ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выступаючы сёння на сумесным пасяджэнні саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей у Магілёве.

«Сімвалічна, што дадзенае мерапрыемства праходзіць як звяно запланаванага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, – сказала Лідзія Ярмошына. – Саюз беларускіх жанчын і Саюз жанчын Расіі ў поўнай меры з’яўляюцца роднаснымі арганізацыямі з раўназначнымі мэтамі і задачамі. І калі народы нашы брацкія, то арганізацыі ў поўнай меры можна назваць сястрынскімі. Таму цяперашняе мерапрыемства інтэгруе намаганні саюзаў рэгіянальнага ўзроўню, а значыць, напаўняе наша супрацоўніцтва дадатковым зместам».

Утвораны ў 1992 годзе, БСЖ з’яўляецца канструктыўнай грамадскай арганізацыяй, якая падтрымлівае дзяржаўную палітыку, удакладніла Лідзія Ярмошына. Аб’яднанне з’яўляецца не толькі самай значнай няўрадавай арганізацыяй у сферы гендарнай палітыкі, але і актыўным удзельнікам іншых дзяржаўных праграм, накіраваных на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, выхаванне дзяцей і моладзі, умацаванне сямейных каштоўнасцяў. Члены аб’яднання актыўна ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях ўсіх узроўняў, у выбарчых камісіях і ініцыятыўных групах па зборы подпісаў, выступаюць назіральнікамі за выбарамі. Вялікае прадстаўніцтва БСЖ і ў дэпутацкім корпусе.

«Я шчыра лічу, што ўсе жанчыны-кіраўнікі, асабліва тыя, хто працуе ў дзяржаўнай сферы, павінны ўсяляк спрыяць павышэнню аўтарытэту дзейнасці нашай арганізацыі, – сказала Лідзія Ярмошына. – Наш абавязак перад грамадствам не абмяжоўваецца сценамі службовага кабінета».

Яна падкрэсліла, што беларускія жанчыны з расійскімі сёстрамі гавораць на адной мове не толькі літаральна, але і ў сэнсавым значэнні. «Мы аднолькава бачым галоўныя мэты, працуем падобнымі метадамі, мы выраслі на адных і тых жа традыцыях. Умацоўваючы наша супрацоўніцтва, мы спрыяем ўмацаванню Саюзнай дзяржавы, – заўважыла яна. – Упэўнена, што саюзы жанчын у тым ці іншым выглядзе будуць існаваць заўсёды, пакуль жывуць на свеце прадстаўніцы прыгожага полу, а гэта значыць, што наша супрацоўніцтва з’яўляецца самым устойлівым праектам на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы».

Беларускі саюз жанчын налічвае ў сваіх радах каля 133 тыс. жанчын, з іх больш за 17 тыс. пражывае ў Магілёўскай вобласці. Арганізацыя працуе па розных напрамках: ад умацавання грамадскай маральнасці да садзейнічання жаночаму прадпрымальніцтву.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06