Касцюковічы адзначаць 510-годдзе і 75-годдзе з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 29 верасня. Святочныя мерапрыемствы разгорнуцца на сямі пляцоўках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.
Пачнецца праграма з ускладання кветак да мемарыяла. Далей па вул. Ленінскай пройдуць удзельнікі тэматычнага шэсця «З Днём нараджэння, любімы горад».
У мясцовым амфітэатры адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства «Горад мой – гонар мой!», Раённы конкурс гарманістаў «Іграй, гармонік!», канцэрт артыстаў беларускай эстрады, а ўвечары ўспыхне феерверк.
Гарадскі парк стане месцам для забаў дзяцей і моладзі. Для дзяцей тут арганізуюць спецыяльнае свята, а юнакі і дзяўчаты змогуць стаць удзельнікамі фестывалю фарбаў. Увечары бацькоў запросяць на канцэртную праграму «Назад у СССР».
Пляцоўку ля рэстарана «Дубрава» 10.00 – 15.00 зойме «Гусінае свята», а каля магазіна «Універсам» у гэты ж час разгорнецца «Іллінскі кірмаш». Самыя актыўныя маладыя сем’і раёна паспаборнічаюць за першынство ў конкурсе «Уладар сяла – 2018» каля МКЦ «Юнацтва».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую