Месячнік па добраўпарадкаванні праходзіць у Магілёўскай вобласці. Ён будзе працягвацца па 23 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аблвыканкаме.
Асаблівая ўвага будзе нададзена добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый населеных пунктаў, двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў, зон адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, тэрыторый арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, будаўнічых пляцовак, участкаў, прылеглых да аўтамабільных дарог, ачыстцы падвалаў жылых дамоў.
Маюць намер прывесці ў парадак прамысловыя зоны, грамадзянска-будаўнічыя кааператывы. Не застанецца без увагі вулічна-дарожная сетка, уезды ў двары, унутрыквартальныя праезды і інш. Акрамя таго, будуць адноўлены тэрыторыі, парушаныя падчас правядзення раскопак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59