Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» адбудзецца сёння ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства пройдзе пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!»сумесна з акцыяй «Сысці ад інсульту», паведамілі карэспандэнту сайта ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Падчас акцыі ахвотныя змогуць даведацца пра свой артэрыяльны ціск і атрымаць навыкі яго вымярэння. Таксама спецыялісты будуць праводзіць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту. Акрамя таго, запланаваны паказы відэаролікаў па тэматыцы здаровага ладу жыцця і распаўсюджванне інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў аб фактарах рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і рэкамендацыі пры артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» праводзіцца кожную другую сераду месяца з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01