У Магілёўскай абласной бальніцы рэалізуюць інавацыйны праект па хуткай рэабілітацыі пацыентаў пасля пратэзавання каленных суставаў. Яго ўдзельнікамі пакуль стане каля 40 пацыентаў.
Сутнасць праекта заключаецца ў наступным: пасля аперавання пачаць распрацоўку суставаў як мага хутчэй – да ўтварэння кантрактур. Гэта адбываецца на спецыяльным рабатызаваным абсталяванні пад татальным кантролем лабараторных даследаванняў крыві. Такая дыягностыка, па словах урачоў, дапамагае скарэктаваць час і дозу фізічнай нагрузкі. А каб распрацоўваць суставы не перашкаджаў боль, пад кантролем УГД медыкі шукаюць кропку-нерв, адчувальнасць якога і блакуюць з дапамогай лекаў. Зараз у бальніцу закупляюць спецыяльнае абсталяванне.
Сёлета магілёўскія медыкі ўжо замянілі 50 каленных суставаў і больш за 200 тазасцегнавых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01