На пасяджэнні калегіі КДК Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на арганізацыю харчавання пацыентаў ва ўстановах аховы здароўя. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
На калегіі было адзначана, што органамі і ўстановамі аховы здароўя прымаюцца недастатковыя меры па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў у гэтай сферы.
Ва ўсіх падвергнутых кантролюўстановах выяўлены парушэнні пры ажыццяўленні закупак прадуктаў харчавання, што пацягнула залішнія выплаты бюджэтных сродкаў. Дапускаліся выпадкі прыгатавання ежы на выпісаных і часова адсутных пацыентаў, не выконваліся натуральныя нормы прадуктаў харчавання, рацыёны, парушалася тэхналогія прыгатавання страў.
Па выніках пасяджэння калегіі звернута ўвага мясцовых органаў улады і кіравання на неабходнасць узмацнення кантролю за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў пры арганізацыі харчавання пацыентаў у стацыянарах вобласці, аператыўнай ліквідацыі сістэмных парушэнняў у гэтай сферы. Выкананне прапаноў узята на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01