На базе Магілёўскай абласной бальніцы з пачатку 2018 года выканана 18 трансплантацый ныркі. Пакуль у пасляаперацыйным перыядзе пацыенты праходзяць лячэнне ў першым хірургічным і кардыярэанімацыйным аддзяленнях гэтай медустановы.
Як сказаў галоўны ўрач бальніцы Сяргей Галуза, спецыялізаванае аддзяленне трансплантацыі і хірургіі на 10 ложкаў тут рыхтуюць да адкрыцця ў пачатку наступнага года. Гэта дазволіць хірургам-трансплантолагам працаваць больш інтэнсіўна.
На сённяшні дзень у лісце чакання на падобную аперацыю знаходзяцца каля 50 жыхароў Магілёўшчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01