Якім быў Магілёў у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і адразу пасля яе? Як правіла, інфармацыі аб гэтым не так ужо шмат. Праліць святло на невядомыя старонкі гісторыі зможа фотавыстава «Невядомы Магілёў – 2018. На разломе», якая 31 кастрычніка ў 17.00 адкрыецца ў выставачнай зале Магілёва па вул. Болдзіна.
Унікальныя фотадакументы сабраў і прадставіў землякам Алег Лісоўскі – ураджэнец Магілёва, які цяпер пражывае ў Германіі. Гісторыяй роднага горада ён захапіўся яшчэ школьнікам. А ўжо за мяжой стаў купляць архіўныя кадры з аўкцыёнаў. Алег Лісоўскі растлумачыў, чаму ўкладвае асабістыя сродкі ў гэты праект:
– Калі я не набуду гэтыя фатаграфіі, яны могуць назаўжды знікнуць у прыватных калекцыях невядомых людзей. Чарговы рарытэт, які папаўняе архіў, дорыць неверагоднае пачуццё. Трымаючы ў руках гістарычны артэфакт, быццам датыкаешся да самой гісторыі, адчуваеш сябе часткай бясконцага ланцуга пакаленняў. Гэтыя рэчы, як машына часу, дапамагаюць перанесціся ў мінулае і паглядзець на свет вачыма тагачасных людзей.
Сёння ў калекцыі Лісоўскага – тысячы ўнікальных фотакадраў, якімі ён бясплатна дзеліцца з магілёўцамі. У горадзе ўжо праходзілі выставы, дзе на здымках адлюстраваны кадры з мінулага жыцця горада. Новы праект прысвечаны таму драматычнаму перыяду, калі Магілёў паспеў пабываць у складзе некалькіх дзяржаў і прайшоў праз змену эпох – ад абсалютнай манархіі, дэмакратыі і да дыктатуры пралетарыяту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34