Абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог дадатковай адукацыі» праходзіць на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Абласным цэнтры творчасці.
«Конкурс прафмайстэрства сярод устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праводзіцца ў рэгіёне дванаццаты раз, – заўважылі суразмоўцы. – У гэтым навучальным годзе спаборніцтва арганізавана ў навучальных установах з ахопам звыш 1 тыс. навучэнцаў».
Удзельнікамі прамежкавых спаборніцтваў, якія адбудуцца ў лістападзе-снежні, стануць 20 канкурсантаў з Бабруйска, Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага, Горацкага, Кіраўскага, Крычаўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Мсціслаўскага, Магілёўскага, Чэрыкаўскага, Хоцімскага і Шклоўскага раёнаў. Яны ўжо сталі пераможцамі адборачных спаборніцтваў, якія прайшлі ў верасні-кастрычніку ў кожнай установе.
Праграма прамежкавага этапу будзе ўключаць прэзентацыю адукацыйна-метадычнага комплексу, адкрытыя заняткі з групай незнаёмых педагогу навучэнцаў і майстар-клас па адвольнай тэме. Канкурсантам трэба будзе спаборнічаць у чатырох групах, сфарміраваных па тэрытарыяльнай прыкмеце. Так, установы дадатковай адукацыі, якія адносяцца да Магілёўскай зоны, прадэманструюць свае веды і навыкі на базе абласнога цэнтра творчасці і Круглянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка», Бабруйскай – на базе Клічаўскага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Мсціслаўскай – Краснапольскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.
Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» адбудзецца ў канцы студзеня 2019 года ў Магілёве на базе абласнога цэнтра творчасці. Па выніках спаборніцтва журы вызначыць пераможцу, кандыдатура якога будзе прапанавана да разгляду на прысуджэнне звання «Найлепшы па прафесіі», а таксама двух лаўрэатаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59