У горадзе на Дняпры 1-3 лістапада адбудзецца XXXXII адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці ганаровага грамадзяніна Магілёва, Героя Савецкага Саюза Мікалая Каралёва.
Удзел у мерапрыемстве, якое пройдзе на базе Дома спорту, прыме больш за 100 спартсменаў ва ўзросце да 20 гадоў. Як паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Уладзімір Мялькоў, свой удзел у спаборніцтвах пацвердзілі барцы з усіх абласцей краіны і горада Мінска. Пакуль пад пытаннем застаецца прыезд на турнір украінскіх і расійскіх спартсменаў.
Хлопцы і дзяўчаты будуць спаборнічаць у дзесяці вагавых катэгорыях. Па выніках турніру пераможцы атрымаюць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя прызы.
1 лістапада адбудзецца жараб’ёўка. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў запланавана на 2 лістапада (12.00). Узважванне спартсменаў будзе праходзіць штодня ў 8.30. Пачатак спаборніцтваў – у 10.30.
Мікалай Піліпавіч Каралёў – ваенны і партыйны дзеяч, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін Магілёва. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У горадзе на Дняпры яго імем названая вуліца. На доме, дзе ён жыў (Першамайская, 67), усталявана мемарыяльная дошка. У сярэдняй школе №33 створаны музей М. П. Каралёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі