Абласны конкурс аратых сабраў на базе ААТ «Магілёўскі Лянок» больш за 40 найлепшых механізатараў рэгіёна – па два прадстаўнікі ад кожнага з 21 раёна. Яны паспрачаліся паміж сабой у прафесійным майстэрстве ў веданні сваёй справы. І было за што: пераможцы атрымалі ад 20% да 30% дадатку да зарплаты на працягу года, а таксама пуцёўку ў санаторый на 12 дзён.
Трактарысты-машыністы спаборнічалі па дзвюх намінацыях: на энерганасычаных трактарах МТЗ-1221 з 4-корпусным плугамі і на машынах МТЗ-3022 з 8-корпуснымі плугамі. Упершыню ў межах конкурсу прайшоў тэарэтычны этап, на якім удзельнікі адказвалі на пытанні па ахове працы, тэхналогіі вытворчасці, эксплуатацыі сельгасмашын.
Практычная частка конкурсу адпрацоўвалася непасрэдна ў полі. Канкурсанты за пэўны час павінны былі ўзараць пазначаны ўчастак зямлі. Суддзі, якія сачылі за працэсам, вымяралі глыбіню ўзворвання, ацэньвалі яе дакладнасць, а таксама шэраг іншых параметраў.
На МТЗ-3022 з 8-корпуснымі плугамі найлепшы вынік паказаў Сяргей Слук з КСУП «Добрасць» Крычаўскага раёна. Другое месца – у Дзмітрыя Маісеева з ААТ «Магілёўскі лянок» Магілёўскага раёна, трэцяе – у Максіма Баліцкага са шклоўскага ААТ «Эксперыментальная база «Спартак».
На МТЗ-1221 з 4-корпуснымі плугамі дыплом першай ступені ўзяў Уладзімір Ганчаронак з ААТ «Бацэвічы-Агра» Клічаўскага раёна. Другое месца заваяваў Віктар Вербічаў з Быхаўскага ААТ «Вароніна, трэцяе – Аляксандр Палюцін з Хоцімскага ААТ«Батаева».
Самым дасведчаным механізатарам прызнаны Леанід Акіншаў з ААТ «Краснапольскі», самым маладым удзельнікам конкурсу стаў Андрэй Петушко з ААТ «Галавенчыцы» Чавускага раёна. Пераможцам уручылі дыпломы адпаведных ступеняў і каштоўныя падарункі. Акрамя таго, кожны ўдзельнік, які не заняў прызавога месца, у якасці заахвочвання будзе атрымліваць на працягу года 10%-ую прыбаўку да зарплаты.
Арганізатарамі штогадовага конкурсу прафесійнага майстэрства выступаюць Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абкам прафсаюза работнікаў АПК.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59