Урад даручыў мясцовым уладам распрацаваць план развіцця Бабруйска. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №761 ад 24 кастрычніка 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У мэтах забеспячэння комплекснага развіцця Бабруйска і стварэння ў ім спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва гэтым дакументам уносяцца змены ў Генеральны план горада, зацверджаны пастановай №185 ад 9 лютага 2006 года.
Магілёўскаму аблвыканкаму сумесна з бабруйскім гарвыканкамам, а таксама з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання і іншымі дзяржарганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, даручана ў 2018-2021 гадах распрацаваць і зацвердзіць схемы развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі Бабруйска, схемы электра-, цепла- і газазабеспячэння, сувязі і водагаспадарчага комплексу горада, а таксама дэталёвыя планы развіцця тэрыторый, якія падлягаюць рэканструкцыі і новаму асваенню, схемы азелянення тэрыторый агульнага карыстання.
Фотаздымак - Бабруйскі гарвыканкам
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка