Рус Бел Eng 中文

У Шклове 6 лістапада выберуць «Маладую гаспадыню АПК» Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці 6 лістапада правядуць рэгіянальны конкурс «Маладая гаспадыня АПК». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Дзяўчаты з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю выйдуць на сцэну Шклоўскага раённага Дома культуры. За перамогу ў творчым спаборніцтве пазмагаецца каля 25 работніц прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі ад 18 да 35 гадоў. Сярод канкурсантак – прадстаўніцы розных прафесій вобласці. Абавязковай умовай для іх удзелу стала прафсаюзнае сяброўства, а таксама пражыванне і праца ў сельскай мясцовасці.

Каб стаць найлепшай у конкурсе, дзяўчатам трэба будзе праявіць сябе творчымі і эрудзіраванымі асобамі, годна вытрымаўшы ўсе выпрабаванні. Ім трэба будзе расказаць пра сябе, пра сваю сям’ю, працу і захапленні, прайсці інтэлектуальны і творчы этапы, здзівіць журы неардынарнымі кулінарнымі здольнасцямі, стварыць на сцэне яркія і эфектныя вобразы.

Пераможцай стане канкурсантка, якая набярэ найбольшую колькасць балаў. Журы вызначыць першае, другое і трэцяе месцы. Таксама прадугледжаны шэраг заахвочвальных дыпломаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая