Рус Бел Eng 中文

Абласная выстава-конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Сонечная палітра» адкрыецца 1 лістапада ў Магілёве

Выстава-конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Сонечная палітра» адкрыецца ў абласным цэнтры творчасці (пр. Міру, 23а). Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст аддзела мастацкай адукацыі ўстановы Наталля Філімонава.

Экспазіцыя дэманструе вынікі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці Магілёўшчыны за мінулы навучальны год, удакладніла субяседніца. Свае работы тут прадставяць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў.

Наведаць выставу можна будзе да 5 лістапада з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзелі). Адкрыццё пройдзе 1 лістапада ў 10.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая