Выстава дэкаратыўнай скульптуры і жывапісу «Перцэпцыя» прадстаўлена ў арт-фае Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Аўтарам больш за двух дзясяткаў работ з’яўляецца мастак-дэкаратар тэатра Генадзь Кутовіч.
«Перцэпцыя – гэта пачуццёвае ўспрыманне, –патлумачыў назву і канцэпцыю сваёй персанальнай выставы Генадзь Кутовіч. – Калі паглядзець на веласіпед 19 стагоддзя, то нам ён падасца дзіўна простым і прымітыўным. Але калі глядзіш на карціны, скульптуры мінулых стагоддзяў, то ўзнікае шчыры дыялог мастака з гледачом. Мне захацелася дамагчыся гэтага ж эфекту. Я не спрабаваў напоўніць відавочным сэнсам і выразнай ідэяй жывапісныя працы, гэта хутчэй творчы эксперымент, гульня з колерам і фарбамі, металам. У кожны твор укладзена гісторыя і свая задума. Наколькі ўдала ўсё атрымалася, вырашаць наведвальнікам тэатра».
Плануецца, што выстава будзе працаваць да сярэдзіны снежня. Ацаніць яе змогуць гледачы, якія прыйшлі на спектаклі.
Генадзь Кутовіч скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (тады – інстытута), працуе ў Магілёўскім тэатры драмы з 1989 года. Удзельнічае ў вырабе дэкарацый для спектакляў. У якасці мастака-пастаноўшчыка стварыў афармленне да некалькіх спектакляў: «З любоўю не жартуюць», «Шыкоўнае вяселле» і «Закахайся не гледзячы»; шматлікіх казак для дзяцей – «Казкі для добрых дзяцей», «Дзюймовачка», «Гадкае качаня», «Не вожык», «Як Кашчэй Несмяротны на Васілісе ажаніўся» і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07