Рус Бел Eng 中文

Прыём заявак на моладзевы конкурс IT-праектаў для адукацыі працягнуты да 2 лістапада

Беларускія школьнікі і студэнты могуць прапанаваць свае ідэі па развіцці інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. Прыём заявак на ўдзел у III рэспубліканскім конкурсе «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу» працягнуты да 2 лістапада, паведамілі ў аргкамітэце.

Паспрабаваць свае сілы прапануецца навучэнцам і студэнтам ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў. Для гэтага неабходна даслаць падрыхтаваны па ўмовах конкурсу праект на электронны адрас yip@unibel.by ці пакінуць заяўку на сайце yip.unibel.by. Экспертнае журы ў складзе прадстаўнікоў бізнесу, сферы IT, адукацыі вызначыць паўфіналістаў, якім трэба будзе 9 лістапада абараніць свае праекты.

Вынікі конкурсу падвядуць 30 лістапада на II Міжнароднай спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставе-форуме «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» ITE-2018. Пераможцаў выберуць у трох намінацыях: «Найлепшы інавацыйны праект навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі»,«Найлепшы інавацыйны праект навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі», «Найлепшы інавацыйны праект студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі». Аўтарам найлепшых праектаў уручаць падарункі ад кампаніі МТС, а каманда, якая займе першае месца, атрымае галоўны прыз – ноўтбук ад ДІАЦ Мінадукацыі.

Конкурс моладзевых праектаў «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу» праводзіцца з 2016 года ў межах падпісанага паміж Міністэрствам адукацыі і кампаніяй МТС пагаднення аб супрацоўніцтве. У мінулым годзе свае ідэі на конкурс прадставіла больш за 100 школьнікаў і студэнтаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая