Развіццё хімічнай галіны ў Беларусі павінна стаць нацыянальным праектам. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, які з рабочай паездкай наведвае Магілёў.

Старшыня Савета Рэспублікі азнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта ў ЗТАА «Омск Карбон Магілёў»» па стварэнні вытворчасці тэхнічнага вугляроду і перспектывамі мадэрнізацыі ААТ «Магілёўхімвалакно».

«Калі мы не будзем сур’ёзна займацца развіццём хімічнай галіны, то можам аказацца неканкурэнтаздольнымі і яе страціць, – лічыць Міхаіл Мясніковіч. – Маштабная мадэрнізацыя, якая праводзіцца ў ААТ «Магілёўхімвалакно» і іншых хімічных прадпрыемствах краіны, – вельмі правільны і прынцыпова новы крок. Развіццё хімічнай галіны павінна стаць нацыянальным праектам, які дазволіць шматлікія тавары хімічнага сінтэзу вырабляць у Беларусі».

Беларусь у сярэднім за год закупляе палімернай прадукцыі на $ 2 млрд. Даследаванні навукоўцаў і спецыялістаў у гэтай галіне гавораць аб тым, што ў краіне можна забяспечыць імпартазамяшчэнне 50% ад патрэбнасці. «Так, для гэтага патрэбныя немалыя інвестыцыі, увесці ў эксплуатацыю складаныя аб’екты і вытрымаць жорсткую канкурэнцыю на рынку. Таму, калі ствараць, то вытворчасці, якия не даганяюць иншыя, а працуюць на апярэджанне. Для гэтага патрэбны моцны сінтэз навукі і вытворчасці, а сродкі на гэта трэба шукаць у тым ліку за кошт актыўнага прыцягнення замежных інвестараў. Гэта дазволіць набыць у іх асобе партнёраў і атрымаць доступ да сучасных тэхналогій, інфармацыі і на новыя рынкі», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта плануецца правесці навукова-практычную канферэнцыю па гэтым пытанні. «Я лічу, што маштабны праект па развіцці хімічнай галіны рэальна рэалізаваць у Беларусі пры падтрымцы, у першую чаргу, расійскіх партнёраў, а таксама з прыцягненнем заходніх кампаній, якія маюць вопыт працы ў гэтым напрамку і зацікаўлены ствараць сумесныя вытворчасці», – падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Тэкст - БЕЛТА
Фота - уласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06