Рус Бел Eng 中文

ААТ «Чырвоны харчавік» прадставіць сваю прадукцыю на выставе ў В’етнаме

Прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» будуць прадстаўлены на нацыянальным стэндзе Беларусі падчас міжнароднай шматгаліновай выставы Vietnam Expo, якая пройдзе 5-8 снежня ў Хашыміне. Сваю прадукцыю прэзентуе ААТ «Чырвоны харчавік». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Vietnam Expo з’яўляецца адной з найбуйнейшых універсальных гандлёва-эканамічных выстаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Мерапрыемства называюць галоўнай перамоўнай пляцоўкай азіяцкага рэгіёна. Штогод у выставе прымае ўдзел каля 450 кампаній з 23 краін свету. Агульная колькасць наведвальнікаў перавышае 21 тыс.чалавек. У ліку асноўных тэматычных раздзелаў форума машынабудаванне, аўтамабільная прамысловасць, электратэхнічнае абсталяванне, сувязь і тэлекамунікацыі, камп’ютары і праграмнае забеспячэнне, дрэваапрацоўчае абсталяванне, лёгкая і харчовая прамысловасць.

Як адзначылі ў «Белдзяржхарчпраме», вялікая цікавасць да выставы тлумачыцца тым, што В’етнам – гэта не толькі выгадны спажывецкі рынак, які налічвае больш за 92 млн чалавек, але і свайго роду гандлёвыя вароты на ўвесь рэгіён Паўднёва-Усходняй Азіі, насельніцтва якога перавышае 600 млн чалавек.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая