Рус Бел Eng 中文

Гарачыя лініі дапамогі пажылым створаць з 1 снежня ў кожным раённым камітэце БРСМ

З 1 снежня ў кожным раённым камітэце БРСМ будуць створаны гарачыя лініі дапамогі пажылым людзям, паведаміла сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандра Ганчарова.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!»праводзіцца на працягу года. «У кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ з 1 снежня будуць створаныя гарачыя лініі, якія будуць працаваць у зімовы перыяд з 9.00 да 18.00. Калі пажылым людзям патрэбна дапамога ў расчыстцы снегу, колцы дроў і многім іншым, яны могуць звяртацца на гарачую лінію, і валанцёры дапамогуць ім», – сказала Аляксандра Ганчарова.

Акрамя таго, будзе абноўлена інфармацыя па спісах замацаваных за тэрытарыяльнымі камітэтамі БРСМ адзінокіх пажылых людзей і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. «Мы пастараемся, каб валанцёрскія атрады «Добрага сэрца» сумесна з прадстаўнікамі моладзевых атрадаў аховы правапарадку, студэнцкіх атрадаў наведалі аддаленыя куткі краіны і праверылі, у якіх умовах пражываюць пажылыя людзі, у якім стане знаходзіцца ацяпляльнае абсталяванне, ці спраўнае пячное ацяпленне. З 1 снежня кожны рэгіён актывізуе працу ў гэтым кірунку», – дадала сакратар ЦК БРСМ.

 

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая