Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці на першым этапе перапісу насельніцтва рэгістратары ўдакладнілі адрасы больш за 92 тыс. будынкаў

У Беларусі завершаны першы этап перапісу насельніцтва, які пройдзе ў 2019 годзе. Рэгістратары ўдакладнілі адрасы ўсіх будынкаў для падрыхтоўкі базы перапісу насельніцтва рэспублікі, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Такая праца праведзена і ў Магілёўскай вобласці.

«На 28 лістапада ў рэгіёне было праверана амаль 92,8 тыс. будынкаў, у тым ліку 21,9 тыс. у Магілёве, – адзначыла намеснік начальніка галоўнага статупраўлення Магілёўскай вобласці – начальнік аддзела дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Алена Красоўская. – Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі 1 лістапада. Рэгістратары абследавалі ўсе будынкі, як дзеючыя, так і тыя, што знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі да моманту правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі. Такая праца праводзіцца для складання спісаў дамоў і памяшканняў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах».

У Магілёўскай вобласці на першым этапе быў задзейнічаны 151 чалавек. Рэгістратары з дапамогай планшэтаў з усталяваным на іх спецыяльным праграмным забеспячэннем маглі ў рэжыме рэальнага часу звяртацца да картаграфічных матэрыялаў – карт рэгістратарскага ўчастка, дзе адлюстраваны дарогі, вуліцы, будынкі.

Па матэрыялу mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая