Прафілактычная акцыя «Жыццё даражэй за шыны!»праходзіць у Магілёўскай вобласці. Мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ і прапагандзе выкарыстання зімовых шын працягнуцца да 6 снежня, паведамілі карэспандэнту сайта ў ДАІ УУС аблвыканкама.
З гэтай жа мэтай 30 лістапада адбудзецца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам ««Зіма» на колах – не будзе заносаў!». У гэты дзень інспектары наведаюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, нагадаюць асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе ў зімовы перыяд часу.
«З 1 снежня па 1 сакавіка абавязкова абсталяванне транспартных сродкаў зімовымі шынамі, – адзначылі суразмоўцы. – З першага дня каляндарнай зімы супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць рэйды, падчас якіх правераць, як кіроўцы падрыхтавалі свае аўтамабілі да эксплуатацыі зімой».
У ДАІ падкрэслілі, што сезонная замена шын абавязкова павінна рабіцца на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку.
Пры куплі неабходна звяртаць увагу на маркіроўку шын. Яны павінны быць прамаркіраваны знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «M S», «M. S», «M S» або «All seasons». Пры гэтым рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не меншай за 4 міліметры. За ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, не абсталяваных зімовымі шынамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да 0,5 базавай велічыні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59