Выстава савецкіх ёлачных упрыгожванняў і навагодніх паштовак 1940-1980-х гадоў адкрылася ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава (пл. Славы, 1). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
У аснову экспазіцыі легла прыватная калекцыя бабруйчанкі Галіны Жук, якую яна збірала больш за дзесяць гадоў. Сёння гэта больш за 1 тыс.ёлачных цацак: верхавіны, шары, домікі, грыбочкі, ліхтарыкі, каралі, святлафоры, матрошкі, фігуркі для дзяцей, казачныя персанажы і разнастайныя Дзяды Марозы і Снягуркі і інш. Асобае месца займае экспазіцыя навагодніх паштовак.
«Па экспанатах, прадстаўленых на выставе, можна не толькі прасачыць гісторыю развіцця ёлачных цацак, але і зазірнуць у мінулае, калі пад лясной прыгажуняй стаялі традыцыйныя Дзед Мароз і Снягурка з ваты, а на галінках красаваліся вясёлыя звяркі, рознакаляровыя ледзяшы, фігуркі клоўнаў і касманаўтаў», – адзначылі суразмоўцы.
Выстава будзе працаваць да 20 студзеня. Выхадныя дні – панядзелак, аўторак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07