У Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці падвялі вынікі конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by». На гэты раз ён быў прысвечаны Году малой радзімы і аб’яднаў больш за паўсотні школьнікаў з усёй Беларусі, паведаміла загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска» Таццяна Кізатава.

У Мінску сабраліся пераможцы абласных этапаў, і Магілёўшчыну тут прадставілі дзевяць чалавек у розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях. Бабруйчане ўпершыню прымалі ўдзел у творчым спаборніцтве. Іх праца была заяўлена ў намінацыі «З чаго пачынаецца Радзіма?» ва ўзроставай катэгорыі 16-21 год. У камп’ютарнай гульні «Bobruisk Castle Defense» за аснову ўзялі другую па велічыні крэпасць у Беларусі пасля Брэсцкай – Бабруйскую. Мэтай распрацоўкі было прыцягнуць увагу да найцікавейшага гістарычнага помніка архітэктуры горада на Бярэзіне і стварыць альтэрнатыўныя гістарычныя падзеі падчас адной з першых контратак савецкіх войскаў супраць гітлераўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Бабруйска.

У названай намінацыі было заяўлена чатырнаццаць удзельнікаў. Найцікавейшыя распрацоўкі, прыкладання і камп’ютарныя гульні, хваляванне, складаныя тэхнічныя тэрміны, каверзныя пытанні журы... У выніку ганаровае другое месца заняў навучэнец аддзела тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска» Арсеній Кузняцоў сумесна з навуковым кіраўніком, педагогам дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах «3D-мадэляванне для камп’ютарных гульняў» Віктарам Коханавым.

Дарэчы, аб’яднанне адрылася не так даўно – у кастрычніку 2018 года. На сённяшні дзень тут займаюцца 24 юныя таленты.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31