У Магілёве 5 снежня пройдуць традыцыйныя «Снежаньскія сустрэчы» з артыстамі і галоўным рэжысёрам абласнога драмтэатра Саўлюсам Варнасам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Праграмай мерапрыемства, якое пачнецца ў 17.00 у абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, прадугледжана мультымедыйная прэзентацыя гісторыі тэатра, гутарка з рэжысёрам і акцёрамі Іванам Трусам, Юліяй Ладзік і інш.
Галоўнай тэмай абмеркавання стане паказ пяці спектакляў тэатра ў фінале рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў 2018 годзе: «Ліпень», «Жанчына мора», «Скарына», «Смех у цемры» і «Па шчупаковым загадзе». Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 21 снежня. Таксама адбудзецца размова аб апошніх прэм’ерах.
Уваход на мерапрыемства вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07