Рус Бел Eng 中文

Вечар памяці да 30-годдзя землетрасення ў Арменіі адбудзецца ў кінатэатры «Радзіма»

Вечар памяці «Боль і мужнасць армянскага народа», прысвечаны 30-годдзю трагічных падзей – землетрасенню ў горадзе Спітаку, адбудзецца 7 снежня ў 16.30 у кінатэатры «Радзіма». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі армянскай і іншых дыяспар, грамадскасць рэгіёна.

Праграмай вечара запланавана мастацкая і кніжная выставы, якія размесцяцца ў фае кінатэатра, а таксама прагляд фільма «Спитак» (драма, Расія, Арменія, 2018 г., 16+; рэж. – Аляксандр Кот).

«Фільм распавядае аб самым разбуральным і шматлікім па колькасці ахвяр землятрусе, які здарыўся на тэрыторыі Арменіі 7 снежня 1988 года, – заўважылі суразмоўцы. – Гэта гісторыя Гора, які, пакінуўшы краіну ў пошуках лепшага жыцця, вяртаецца назад пасля землятрусу, каб знайсці свой дом, сваю сям’ю. Але ўжо позна. Усё разбурана стыхіяй. І яму даводзіцца нанова вучыцца любіць тое, што ён разбурыў сам». Дарэчы, «Спітак» прапанаваны на Оскар-2019 ад Арменіі у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Уваход на мерапрыемства вольны. Інфалінія – (80222) 42-19-49 (каса Кінатэатра «Радзіма»).

У гэты ж дзень у 14.00 на набярэжнай ракі Днепр каля памятнага знака «Хачкар» адбудзецца тэматычны мітынг і ўскладанне кветак.

Даведачна:

Катастрафічны землятрус магнітудай 6,8-7,2 адбыўся 7 снежня 1988 года ў 10.41 (па маскоўскім часе) на паўночным захадзе Армянскай ССР. Магутныя падземныя штуршкі за паўхвіліны разбурылі амаль усю паўночную частку Рэспублікі, ахапіўшы тэрыторыю з насельніцтвам каля 1 млн. чалавек.

У эпіцэнтры землятрусу – горад Спітак – інтэнсіўнасць штуршкоў дасягнула 9-10 балаў (па 12-бальнай шкале). Ачаг землятрусу знаходзіўся на глыбіні 20 кіламетраў, за шэсць кіламетраў на паўночны захад ад Спітаку. Падземныя штуршкі адчуваліся ў Ерэване і Тбілісі. Хваля, выкліканая землятрусам, абышла планету 2 разы і была зарэгістравана навуковымі лабараторыямі ў Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі.

Паводле адных з афіцыйных дадзеных, загінула 25 тыс. чалавек, 140 тыс. стала інвалідамі, 500 тыс. пазбавілася прытулку.

У выніку землятрусу былі цалкам разбураны горад Спітак (каля 17 тыс. насельніцтва) і 58 сёл; на 80% разбураны другі па велічыні горад Арменіі - Ленінакан (цяпер Гюмры), часткова – Стэпанаван, Кіравакан (цяпер Ванадзор) і яшчэ больш за 300 населеных пунктаў. Землетрасенне ахапіла каля 40% тэрыторыі Арменіі. У зоне бедства апынулася каля 970 тыс.чалавек. Праз рызыку аварыі была спынена Армянская АЭС. Выведзена са строю каля 40% прамысловага патэнцыялу рэспублікі. Перастала функцыянаваць амаль уся вытворчая і сацыяльная інфраструктура на 1/3 тэрыторыі Рэспублікі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая