Урад павялічыў грашовыя нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорый навучэнцаў устаноў адукацыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў №863 прынята 30 лістапада, паведамляецца на сайце ўрада.
У прыватнасці, на 10% выраслі грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах дашкольнай адукацыі, у агульнаадукацыйных установах з трох-, чатырох-, пяціразовым харчаваннем (у гімназіях-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў і 11-13 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў), а таксама на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку навучэнцаў ва ўстановах адукацыі.
На 7-8% павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў школах, гімназіях, ліцэях з працягласцю знаходжання 9-10,5 гадзіны (з трохразовым харчаваннем) для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў, санаторных школах-інтэрнатах (з пяціразовым харчаваннем) для дзяцей ва ўзросце 14-17 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах (з чатырохразовым харчаваннем) для дзяцей ва ўзросце 11-13 гадоў, на 6% – для навучэнцаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія атрымліваюць трохразовае харчаванне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59