Больш за 300 спартсменаў прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Кулакоўскага. Традыцыйныя спаборніцтвы трынаццаты раз пройдуць у Магілёўскім СК «Алімпіец», паведаміла галоўны сакратар першынства Алена Карнеенка.
На працягу двух дзён, 7-8 снежня, камплекты ўзнагарод разыграюць атлеты з Магілёва, Бабруйска, Быхава, Бялынічаў, Шклова, Чэрыкава, Віцебска, Наваполацка, Полацка, Барані, Дуброўна, Оршы, Гродна, Жлобіна, Мінска, Салігорска і Плешчаніцы.
У спаборніцтвах прымуць удзел юніёры і юніёркі 2000-2001 года нараджэння, юнакі і дзяўчаты 2002 года нараджэння і маладзейшыя. Яны пазмагаюцца за медалі і дыпломы ў асабістым заліку ў 12 відах праграмы. Сярод іх кіданне дыска, штурханне ядра, скачкі ў вышыню і даўжыню, бег з бар’ерамі, бег на розныя дыстанцыі, а таксама спартыўная хада. «Апошняя дысцыпліна адрозніваецца ад усіх астатніх, паколькі менавіта яе развіваў Фёдар Кулакоўскі, – падкрэсліла Алена Карнеенка. – На старт будуць выходзіць не толькі юніёры, юніёркі, юнакі і дзяўчаты, але і малодшыя юнакі і дзяўчаты па ўзроставых катэгорыях 2002-2003, 2004-2005, 2006 год нараджэння і маладзейшыя. Акрамя асноўных узнагарод, пераможцам належаць яшчэ і прызы ад спонсараў. Дарэчы, ветэранам спорту 8 снежня ў 13.20 у памяць аб заслужаным трэнеры таксама прапануюць прайсці спартыўнай хадой дыстанцыю ў 1 км».
Плануецца, што 8 снежня на спаборніцтвах па спартыўнай хадзе будзе падтрымліваць сваіх юных падапечных выхаванка Фёдара Кулакоўскага, яго былая жонка Валянціна Цыбульская. Яна станавілася двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянатаў свету 1997 і 2003 гадоў і ўладальніцай сярэбранага медаля ў 2001 годзе ў спартыўнай хадзе на 20 км.
Фёдар Кулакоўскі – таленавіты трэнер, які падрыхтаваў нямала пераможцаў і прызёраў першынстваў СССР, чэмпіянатаў свету, Кубкаў свету і Еўропы, удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. У снежні 2003 года ўдастоены звання «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа па лёгкай атлетыцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі