У лабавым сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў у Бабруйскім раёне адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін траўмаваны. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося сёння каля 8.30 на 217-ым кіламетры аўтадарогі «Мяжа РФ – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы». Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Opel Astra выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «ВАЗ-2105», кіроўца якога загінуў на месцы, а пасажырка атрымала раненні.

На месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Сёння на тэрыторыі Магілёўскай вобласці дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу месцамі згусціцца туман. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям быць вельмі асцярожнымі. У прыватнасці, варта выбіраць аптымальную хуткасць і не дапускаць рэзкіх манеўраў пры руху. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць пад’ездам да пешаходных пераходаў, святлафораў і прыпынкаў грамадскага транспарту – праз частае тармажэнне аўтамабіляў там утвараецца наледзь. Таксама трэба ўлічваць дарожную абстаноўку пры праездзе прадуваемых участкаў на трасах, мастах, пуцеправодах і эстакадах, участках дарог, якія праходзяць паблізу вадаёмаў і рэк, а таксама закругленнях, спусках і ўздымах.
«Пешаходам неабходна разумець, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны шлях любога транспартнага сродку, таму не варта рызыкаваць уласнай бяспекай – адзначылі суразмоўцы. – Неабходна пераходзіць дарогу ва ўстаноўленых месцах, прычым пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Ва ўмовах недастатковай бачнасці трэба абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі».
Фота - ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую