На пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама сёння разгледзелі меры па барацьбе з карупцыяй у органах мясцовага кіравання. Нягледзячы на пазачарговы статус, яно насіла планавы характар: падобныя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк, старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Як паведаміў пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк, у рэгіёне наладжана цеснае ўзаемадзеянне паміж выканаўчай уладай і праваахоўнымі органамі па выяўленні, спыненні і прафілактыцы карупцыі. Разам з тым відавочная неабходнасць узмацнення барацьбы з гэтай негатыўнай з’явай. Дынаміка карупцыйнай злачыннасці сведчыць пра рост супрацьпраўных дзеянняў на працягу апошніх трох гадоў у 1,5 разы.

Практычна ва ўсіх абласцях эканамічнай дзейнасці выяўлены недахопы пры арганізацыі і правядзенні закупак, неэфектыўнае і неэканомнае расходаванне грашовых сродкаў, нізкі ўзровень працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, непрыняцце неабходных мер па захаванасці маёмасці прадпрыемстваў, адзначыў Аляксандр Чадзюк. Сярод найбольш схільных да карупцыйных рызыкаў сфер у рэгіёне былі названы прамысловасць і сельская гаспадарка.

«Сітуацыя, якая складваецца ў рэгіёне, патрабуе прыняцця дадатковых мер па папярэджанні карупцыйных злачынстваў, зніжэння іх колькасці. Выкананню гэтай задачы павінна спрыяць і праца камісій па супрацьдзеянні карупцыі ў органах улады», – сказаў Аляксандр Чадзюк. На яго думку, недахопы дзейнасці камісій не носяць сістэмны характар. У той жа час яны яшчэ не сталі каардынатарамі антыкарупцыйнай дзейнасці на месцах, імі не надаецца належнай увагі папярэджанню правакацыйных рызык, выяўленню прычын, умоў учыненых правапарушэнняў, у тым ліку рэалізацыі дзяржаўных праграм, правядзенню дзяржаўных закупак. «Мы лічым, што асноўная ўвага камісій павінна быць накіравана на рэалізацыю ўнутранага кантролю як у сістэме выканкамаў, так і падведамных ім структур і арганізацый. Органам мясцовай улады трэба ўзмацніць работу па падборы і падрыхтоўцы кадраў, а таксама ўзмацніць жорсткасць кантролю за працоўнай і выканальніцкай дысцыплінай», – падкрэсліў пракурор вобласці.

У ходзе пасяджэння былі дадзены ацэнкі крымінагеннай сітуацыі і выніковасці прымаемых мер па барацьбе з карупцыяй, прынята рашэнне па павышэнні эфектыўнасці гэтай працы. Кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў атрымалі шэраг арганізацыйных даручэнняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24