Рус Бел Eng 中文

У Магілёве за мінулыя суткі больш за 50 чалавек атрымалі халадовыя і галалёдныя траўмы

У Магілёве за мінулыя суткі ва ўстановы аховы здароўя звярнулася больш за 50 чалавек, якія пацярпелі ад халадовых і галалёдных траўм. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я ў Міністэрстве аховы здароўя нагадалі некалькі правілаў, захаванне якіх дапаможа пазбегнуць падзення і цяжкіх траўмаў у галалёд. Так, рухацца на слізкім тратуары трэба павольна, кароткімі крокамі. Абутак павінен адпавядаць надвор’ю. Пажадана, каб падэшва была рабрыстай. Жанчынам на час галалёду лепш цалкам адмовіцца ад высокіх абцасаў і шпілек. Пры падзенні нельга выстаўляць у бакі рукі ці ногі – у гэтым выпадку яны прымаюць на сябе ўсю сілу ўдару. Неабходна згрупавацца, а пажадана падаць на бок, пазбягаючы падзення на спіну, удару патыліцай. Калі ж траўмы пазбегнуць не ўдалося, неабходна звярнуцца ў траўмапункт або пункт неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая