Mogilev invest day адбудзецца 14 снежня ў Магілёве ў актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Альбіна Самусенка.
Некамерцыйнае мерапрыемства, накіраванае на павелічэнне колькасці прарыўных бізнес-ідэй і выхаванне прадпрымальніцкай ініцыятывы, з’яўляецца часткай папулярнага фармату Invest weekend, які праводзіцца ў Беларусі ўжо больш за сем гадоў. Кожны аўтар можа прэзентаваць сваю задуму, прайсці краш-тэст ідэі, каб, улічваючы рэкамендацыі прафесіяналаў, увасобіць праект у жыццё.
Арганізатары: камітэт эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» сумесна з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва горада Магілёва.
Партнёры: ДУВАА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў», ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця», Магілёўскі абласны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», інфармацыйны партал MASHEKA.BY, Магілёўскі абласны камітэт БРСМ.
Пачатак мерапрыемства (рэгістрацыя ўдзельнікаў) ў 09.00.
Падрабязнасці на сайце www.business-centre.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24