Кітайскія школьнікі 11-14 снежня наведаюць Магілёўскую вобласць. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.
Больш за дваццаць дзяцей 4-5-х класаў, навучэнцаў сярэдняй школы горада Чанша «Зялёны сад», будуць знаёміцца з беларускай культурай, гісторыяй нашага рэгіёна, а таксама дапамогуць Магілёўскім школьнікам папрактыкавацца ў веданні кітайскай мовы.
У першы дзень візіту дзеці наведаюць Магілёўскую гімназію №4. Навучальная ўстанова абрана не выпадкова: з 2017 года тут арганізавана вывучэнне кітайскай мовы як першай асноўнай (замежнай). Навучанне пачынаецца з трэцяга класа. Для вучняў 1-2 класаў арганізаваны факультатывы, каб дзеці маглі вызначыцца: яны хочуць вучыць кітайскую мову ў будучыні або не.
У гімназіі з маленькімі гасцямі правядуць камунікацыйную гульню на знаёмства «Разам з сябрамі», экскурсію па навучальнай установе. Падчас вечарынкі «Зажигай с друзьями!» на сцэне выступяць не толькі творчыя калектывы ўстаноў адукацыі Магілёва, але і самі кітайскія школьнікі. Хлопцаў з Паднябеснай чакае квэст «Сустракаем Новы год!», які ўключае майстар-класы па вырабе цацак, упрыгожванне навагодняй елкі, сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Праграмай запланавана наведванне экатуркомплексу «Мікалаеўскія сажалкі» ў Круглянскім раёне, экскурсія па ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»», дзе дзеці азнаёмяцца з працэсам вырабу хлебабулачнай прадукцыі і самі паўдзельнічаюць у ім. Таксама кітайскія школьнікі пабудуць на навагоднім балі ў Крычаўскім Палацы графа Пацёмкіна.
Завяршальным акордам візіту стане беларуска-кітайская вечарынка «Сябрамі быць выдатна!», якая ўключае канцэрт, танцавальны флэшмоб, дыскатэку, інтэрактыўныя гульні, запуск геліевых паветраных шароў з пажаданнямі міру і дружбы. Удзельнікаў кітайскай дэлегацыі ўзнагародзяць падзячнымі лістамі ад гарвыканкама.
У Магілёва і горада Чанша наладжаны цесныя эканамічныя, культурныя і сацыяльныя сувязі. Цяперашні візіт кітайскіх школьнікаў у абласны цэнтр – не першы. У мінулым годзе навучэнцы Міжнароднай эксперыментальнай пачатковай школы Чанша наведвалі з азнаямленчай мэтай горад на Дняпры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59