Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – Добрае сэрца» назвалі ў Мінску. Спаборніцтва праходзіла ў тры этапы (раённы, абласны, рэспубліканскі) і аб’яднала сотні добраахвотнікаў па ўсёй краіне. Толькі ў Рэспубліканскім туры адбылася абарона больш за 50 конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый.
Фінальны этап конкурсу сабраў у сталіцы сто найлепшых валанцёраў БРСМ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Ужо стала традыцыяй падводзіць вынікі дзейнасці за год валанцёрскага руху «Добрае сэрца» менавіта 5 снежня, у Міжнародны дзень валанцёра.
Валанцёраў адзначылі ў шэрагу намінацый. У ліку тых, хто атрымаў падзякі, – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
Так, у намінацыі «Найлепшы тэрытарыяльны камітэт ГА «БРСМ» па рэалізацыі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» узнагароджаны Асіповіцкі раённы камітэт моладзевага аб’яднання. У катэгорыі «Асабісты ўклад сярод студэнцкай моладзі» адзначана студэнтка эканамічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ганна Васюніна.
Валанцёрскі рух «Добрае сэрца» – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ. У Магілёўскай вобласці дзейнічае каля 270 валанцёрскіх атрадаў агульнай колькасцю больш за 3,9 тыс. добраахвотнікаў.

Волонтерское движение «Доброе Сердце» - одно из приоритетных направлений деятельности БРСМ. В Могилевской области действует порядка 270 волонтерских отрядов общей численностью более 3,9 тыс. добровольцев.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31