З 1 студзеня 2019 года змяняецца памер месячнай мінімальнай заработнай платы, ён усталёўваецца ў памеры Br330. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года №870, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
З 1 студзеня 2018 года памер МЗП складаў Br305.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы».
Памер гадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначаецца наймальнікам шляхам дзялення памеру месячнай МЗП на суадносіны разліковай нормы працоўнага часу каляндарнага года (устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам) і колькасці месяцаў каляндарнага года.
Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і гадзінную) у якасці найніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры належным выкананні абавязкаў работнікам. Пры гэтым МЗП прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу.
Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэйшы за ўстаноўлены ўрадам.
Павелічэнне МЗП спрыяе ўзмацненню сацыяльнай абароненасці нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі незалежна ад формы ўласнасці. У Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што МЗП з’яўляецца дзяржаўным мінімальным сацыяльным стандартам у галіне аплаты працы, які забяспечвае сацабарону работнікаў у сферы працоўных адносін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24