IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе 14 снежня ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» з 13:55 да 19:15. Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду».
У тэлестудыю прыйдзе каля 50 гасцей. У іх ліку – дэпутаты, прадстаўнікі працоўных калектываў, бізнесмены, валанцёры, дабрачынцы. Усе яны на справе падтрымалі ідэю дабрачыннай акцыі, ахвяравалі грошы на рахунак дзіцячага фону, падрыхтавалі падарункі.
«Дзякуючы тэлемарафону, які праходзіў у прамым эфіры «Беларусь 4. Магілёў» у 2017 годзе, было сабрана больш за Br40 тыс., – адзначыла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк. – Гэта дзве трэція ад усіх сродкаў, якія ўдалося сабраць падчас нашага дабрачыннага марафону. Больш за Br14 тыс. склала адрасная дапамога канкрэтным сем’ям».
Сёлета сабраныя падчас тэлемарафону ахвяраванні будуць накіраваны на набыццё фізіятэрапеўтычнага абсталявання ў Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (Глускі раён), у Магілёўскі і Бабруйскі цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі на набыццё спецыяльных пад’ёмнікаў для дзяцей-інвалідаў. Таксама будзе арганізавана адрасная дапамога дзецям, якія маюць патрэбу ў тэрміновай аперацыі, лячэнні або рэабілітацыі.
Журналісты тэлерадыёкампаніі «Магілёў» падрыхтавалі відэасюжэты пра лёсы дзяцей, чыё здароўе і нават жыццё залежаць ад дапамогі добрых сэрцам людзей. Усе яны будуць паказаны падчас тэлемарафону.
«Дэвіз нашага тэлемарафону – сагрэем дзіцячыя сэрцы разам! – заўважае дырэктар тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына. – Бо чым больш людзей возьме ўдзел у акцыі, тым больш добрых спраў мы зможам зрабіць. Кожнаму дзіцяці перад Новым годам патрэбен падарунак, і кожны дарослы гэты цуд можа стварыць сваімі рукамі, пералічыўшы невялікія сродкі. Нездарма марафон называецца «Нашы дзеці: сагрэем дзіцячыя сэрцы!» Галоўнае – не заставацца ў баку».
Зрабіць ахвяраванне можна, патэлефанаваўшы для абанентаў МТС *222*5#. З рахунку спішацца Br2, 04. Са стацыянарнага тэлефона па нумары 8-902-215-11-11. З рахунку спішацца Br3.
Можна сабраць фінансавую дапамогу ў калектыве і пералічыць сродкі на разліковы рахунак МГА РГА «Беларускі дзіцячы фонд» або ўдакладніць інфармацыю па тэлефоне фонду – 8 0222 737573.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка