Рус Бел Eng 中文

Больш за сто каткоў і хакейных каробак зальюць у Магілёўскай вобласці ў снежні

У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні пачнуць масавае заліванне каткоў і хакейных каробак, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

«Заліваць лядовыя пляцоўкі мы паспрабавалі і раней, але пацяпленне парушыла ўсе планы, – сказалі суразмоўцы. – Таму будзем чакаць зменаў надвор’я і больш нізкіх тэмператур. Пакуль сіноптыкі абяцаюць пахаладанне толькі ў канцы наступнага тыдня. Як толькі дазволіць надвор’е, мы будзем рыхтаваць лядовыя пляцоўкі да працы».

Усяго па вобласці будзе заліта больш за 100 каткоў і хакейных каробак. Плануецца арганізаваць таксама 17 пунктаў пракату канькоў.

Калі выпадзе дастатковая колькасць снегу, у вобласці пракладуць каля 60 лыжных трас рознай працягласці з арганізацыяй 33 пунктаў пракату і наяўнасцю ў іх больш за 1,7 пар лыж.

«У апошні час людзі сталі часцей праводзіць вольны час на свежым паветры, аддаваць перавагу актыўнаму здароваму адпачынку, таму спартінвентар зімой запатрабаваны практычна ўвесь. Пункты пракату працуюць актыўна, абслугоўваючы наведвальнікаў і зарабляючы пазабюджэтныя сродкі», – адзначылі субяседнікі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая