Два пагадненні аб супрацоўніцтве падпісаны Магілёўскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў гандлю ў межах двухдзённага візіту ва Украіну. Партнёрскія і сяброўскія адносіны па асноўных напрамках прафсаюзнай працы заключаны з Федэрацыяй прафсаюзных арганізацый Чарнігаўскай вобласці і яе Вучэбна-метадычным цэнтрам, паведамляецца на сайце рэгіянальнага аб’яднання прафсаюзаў.

Дзелавое і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва бакоў будзе наладжана ў працоўнай і сацыяльна-эканамічнай сферах, а таксама культурным жыцці. Акрамя таго, прафсаюзы суседніх краін маюць намер развіваць спартыўныя сувязі, моладзевае супрацоўніцтва, працаваць над арганізацыяй адпачынку і аздараўлення членаў прафсаюза і іх сем’яў.

У найбліжэйшых перспектывах – абмен дэлегацыямі, правядзенне рэгіянальных сустрэч, семінараў і канферэнцый у мэтах прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі прафактыву, вывучэнне і абмен вопытам работы прафсаюзных арганізацый, правядзенне сумесных мерапрыемстваў.

Паездка беларускай дэлегацыі ў Чарнігаў адбылася па запрашэнні Федэрацыі прафсаюзных арганізацый Чарнігаўскай вобласці. У яе склад увайшлі прадстаўнікі Магілёўскай і Гомельскай абласных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый гандлю і грамадскага харчавання двух рэгіёнаў.
Беларускі бок прыняў удзел у шэрагу сустрэч з украінскімі калегамі і семінары-практыкуме «Сацыяльнае партнёрства: эфектыўнасць калектыўна-дамоўнага рэгулявання на ўзроўні прадпрыемстваў і рэгіёнаў. Умацаванне гандлёвага супрацоўніцтва», наведаў прафсаюзныя арганізацыі Чарнігава, пагутарыў з працадаўцамі і прафсаюзнымі лідарамі недзяржаўных прадпрыемстваў.

Паводле слоў старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Алены Курко, у ходзе гэтых мерапрыемстваў было разгледжана ўзаемадзеянне дзяржавы і грамадскіх аб’яднанняў па рашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнай абароны правоў працоўных. Акрамя таго, была закранута праблематыка прафсаюзнага сяброўства і праведзены аналіз фактараў, якія ўплываюць на яго дынаміку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59