Рус Бел Eng 中文

Бабруйчанін Андрэй Казусёнак стаў пераможцам абсалютнага Кубка свету па самба

Бабруйчанін Андрэй Казусёнак стаў пераможцам абсалютнага Кубка свету па самба на прызы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, прысвечанага 80-годдзю самба, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У турніры, які адбыўся ў Сочы, прымала ўдзел 16 наймацнейшых атлетаў свету ў абсалютнай вагавой катэгорыі. Трохразовы чэмпіён свету і чатырохразовы пераможца чэмпіянатаў Еўропы ў катэгорыі да 100 кг Андрэй Казусёнак выйграў усе чатыры свае баі. У вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул ён упэўнена адолеў тытулаванага расіяніна Дзмітрыя Елісеева – 6:1.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая