Гімназія №4 Магілёва сёння падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з кітайскай сярэдняй школай «Зялёны сад» горада Чанша (правінцыя Хунань).
Падпісанне дакументаў адбылося ў актавай зале ўстановы адукацыі падчас урачыстай сустрэчы дэлегацыі кітайскіх школьнікаў. Яны прыбылі ў абласны цэнтр у межах супрацоўніцтва паміж Магілёвам і горадам Чанша (Кітай). Юныя кітайскія госці (навучэнцы 4-5 класаў) 11-14 снежня будуць знаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі, гісторыяй і славутасцямі рэгіёна, дапамогуць Магілёўскім школьнікам папрактыкавацца ў веданні кітайскай мовы.
«Мы дамовіліся з адміністрацыяй кітайскай школы «Зялёны сад» аб абмене інфармацыяй, дасягненнямі і вопытам па развіцці сістэмы адукацыі, правядзенні сумесных мерапрыемстваў, метадычнай падтрымцы і ўдасканаленні выкладання і вывучэння кітайскай мовы, культуры і традыцый гэтай краіны, – расказаў дырэктар гімназіі №4 Яўген Дуплеўскі. – Для нас гэта вельмі важна, паколькі ў гімназіі кітайская мова вывучаецца як паўнавартасны навучальны прадмет. Такое супрацоўніцтва паспрыяе і больш глыбокаму вывучэнню культуры Кітая, асаблівасцяў гэтай краіны. А ў магілёўскіх гімназістаў з’явіцца магчымасць цалкам пагрузіцца ў моўнае асяроддзе, знайсці новых сяброў у Кітаі».
Для гасцей выкладчыкі і навучэнцы гімназіі правялі інтэрактыўную экскурсію па ўстанове адукацыі «Мы розныя, але мы разам!». Таксама сёння іх чакае свецкая вечарынка « Зажигай с друзьями!», а 12 снежня гімназісты падрыхтавалі для кітайскіх школьнікаў квэст «Сустракаем Новы год!». Затым яны адправяцца на экскурсію ў экатуркомплекс «Мікалаеўскія сажалкі» Круглянскага раёна. У праграме таксама наведванне музея МНС, булачна-кандытарскай кампаніі «Дамачай», палаца графа Пацёмкіна і навагодняга балю ў Крычаве, удзел у спартыўным свяце. Фінальным акордам паездкі ў Магілёўскі рэгіён стане 14 снежня беларуска-кітайская вечарынка «Сябрамі быць выдатна!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59