Рус Бел Eng 中文

Харчаванне работнікаў наладжана практычна ва ўсіх арганізацыях Магілёўскай вобласці, дзе створаны прафсаюзныя пярвічкі

Прафсаюзныя спецыялісты плануюць наведаць усе прадпрыемствы і арганізацыі краіны. Звернуць увагу на якасць прапанаваных у сталовых страў, адпаведнасць аб’ектаў грамадскага харчавання санітарным нормам, іх абсталяванне. На асаблівым кантролі – кошт абедаў.

«Цэны на гарачае харчаванне ў сталовых прадпрыемстваў і арганізацый не павінны расці. Чалавек павінен мець магчымасць дазволіць сабе паўнавартасны комплексны абед. І гэта не павінна ўдарыць па яго бюджэце – каментуе намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч. – Таму ў час маніторынгаў мы звернем увагу і на тое, ці прымаюцца наймальнікамі меры па патанненні кошту харчавання для работнікаў».

На многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях краіны практыкуюцца зніжкі работнікам на харчаванне, якое прадастаўляецца ў сталовых, у калектыўных дагаворах утрымліваюцца нормы аб стварэнні ўмоў для забеспячэння работнікаў гарачым харчаваннем і патанненні яго кошту.

Харчаванне работнікаў наладжана практычна ва ўсіх арганізацыях Магілёўскай вобласці, дзе створаны прафсаюзныя пярвічкі. Працоўныя могуць перакусіць у сталовых або буфетах, а таксама спецыяльна абсталяваных пакоях прыёму ежы. Для іх арганізавана выязное харчаванне, дастаўка абедаў у офіс і інш.

Акрамя таго, для работнікаў прымяняецца патанненне кошту харчавання: такая магчымасць прадастаўлена 548-мі арганізацыям рэгіёна з 2480. Нормы па стварэнні ўмоў або патанненні кошту харчавання ўнесены ў калектыўныя дагаворы больш за 1 тысячы арганізацый.

Нагадаем: каб павысіць адказнасць наймальнікаў за арганізацыю харчавання ў 2012 годзе федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адкарэктавала метадычныя матэрыялы для распрацоўкі калектыўных дагавораў. У іх былі ўключаны нормы па абсталяванні ў вытворчых памяшканнях пакояў адпачынку і прыёму ежы з награвальнымі прыборамі, халадзільнікам і іншым абсталяваннем.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая