Больш за 30 праектаў прадставяць у Крычаве ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».
Урачыстая цырымонія адкрыцця мерапрыемства адбудзецца 13 снежня ў 10.45 у гістарычным музеі раённага цэнтра. Далей удзельнікаў конкурсу чакае аглядная экскурсія па сярэдняй школе №8. «Гэта ўнікальная навучальная ўстанова для Беларусі, – удакладнілі суразмоўцы. – У школе рэалізуецца праект па разумным вулічным асвятленні, якое працуе за кошт сонечных батарэй і датчыкаў руху».
У 13.15 у мясцовым райвыканкаме адбудзецца круглы стол «Аб дзейнасці Цэнтра энергазберагальнай і экалагічнай асветы моладзі «Экаэнергетыка» ў г. Крычаве».
Пасля гэтага ў фае пройдзе прэзентацыя выставачнай экспазіцыі праектаў-удзельнікаў абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Сярод найбольш цікавых – інавацыйны цэнтр прафесійнага майстэрства «Кулінарны трэнд», «Сухая вішня» і інш. «Абараняць праекты аўтары будуць у звыклым фармаце elevator pitch, – удакладнілі суразмоўцы. – Падчас міні-прэзентацый канкурсантам будзе прапанавана на працягу 3 хвілін расказаць аб сваёй працы перад экспертным саветам. Затым моладзі дадуць 2 хвіліны пагутарыць з прафесіяналамі, каб атрымаць кампетэнтную кансультацыю для прадстаўлення і рэалізацыі праектаў у далейшым».
Па выніках конкурсу экспертны савет абярэ найлепшыя распрацоўкі, якія прадставяць Магілёўскую вобласць у рэспубліканскім фінале. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэгіянальнага этапу моладзевага спаборніцтва «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца ў 17.30.
Конкурс праводзіцца БРСМ з 2011 года. Праект рэалізуецца з мэтай матывацыі і развіцця моладзевага вынаходніцтва, рацыяналізатарства, выяўлення, аказання дапамогі ў прасоўванні і ўкаранення інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, пошуку крыніц фінансавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка