Рус Бел Eng 中文

Рэспубліканскі кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 13-16 снежня

Рэспубліканскі кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 13–16 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП, якое з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

У кірмашы прымуць удзел прадпрыемствы з розных рэгіёнаў краіны, прадпрымальнікі, якія прадставяць шырокі асартымент прадукцыі. Тут можна будзе набыць цацкі, сувеніры, падарункі, уборы і ўпрыгожванні, верхнюю вопратку, галаўныя ўборы, тэкстыль, трыкатаж, прысмакі і далікатэсы да навагодняга стала. Таксама ў продажы будзе мёд, чай, травы, спецыі і многае іншае.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новага праекта Магілёўскага аддзялення БелГПП – бізнес-навучанне «Геній фінансаў». Інфармацыя зацікавіць усіх, хто жадае развівацца і павысіць узровень фінансавага поспеху сваёй кампаніі, заўважылі суразмоўцы.

Рэжым працы кірмашу:

13-15 снежня – з 10.00 да 19.00

16 снежня з 10.00 да 15.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая