Рус Бел Eng 中文

Апёкі 80% цела мужчына атрымаў на пажары ў Магілёве

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбыўся адзін пажар, які ледзь не скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Каля 17.00 11 снежня па тэлефоне 101 патэлефанавалі ўсхваляваныя жыхары дзевяціпавярховага дома па вуліцы 30 гадоў Перамогі ў Магілёве. Гарэла двухпакаёвая кватэра на першым паверсе. Па прычыне пагрозы жыццю і здароўю жыхароў з вышэйразмешчаных паверхаў выратавальнікі эвакуіравалі 12 чалавек. Дапамога спатрэбілася і 54-гадоваму гаспадару кватэры. Яго знайшлі ў непрытомным стане на падлозе аднаго з пакояў. З апёкамі 80% цела мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

У выніку пажару пашкоджана крэсла ў пакоі, закураныя сцены, столь і маёмасць у кватэры. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Меркавана – гэта неасцярожнасць пры курэнні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая