Стартаваў прыём заявак на II гарадскі конкурс тэатральнага мастацтва «У святле сафітаў Бабруйск!», прысвечаны 75-годдзю вызвалення горада на Бярэзіне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Творчае спаборніцтва пройдзе па трох групах. У першай будуць удзельнічаць прадпрыемствы, арганізацыі і самадзейныя выканаўцы, у другой – сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы горада, у трэцяй – установы культуры, цэнтры дадатковай адукацыі, агульнаадукацыйныя школы горада, у якіх працуюць творчыя калектывы на пастаяннай аснове.
Канкурсантам прапануецца праявіць свае таленты ў 10 жанрах: «Драматычны спектакль», «Тэатр малых формаў», «Мастацкае слова», «Лялечны спектакль», «Харэаграфічны спектакль», «Пантаміма і пластыка», «Тэатр моды» «Тэатр эстрады», «Фальклорны тэатр» і «Музычны тэатр».
Прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі культуры, адукацыі, прафсаюзаў, грамадскіх дзеячаў і спонсараў, будуць ацэньваць не толькі сцэнаграфію, рэжысуру, харэаграфію, пластычнае рашэнне, музычнае афармленне, мастацкае афармленне, касцюмы, але і акцёрскае ўвасабленне. Пільная ўвага таксама будзе нададзена сцэнічнаму маўленню і глыбіні разумення твораў.
Па выніках спаборніцтва журы вызначыць уладальніка Гран-пры і пераможцаў у сямі намінацыях: за найлепшы спектакль, рэжысуру, жаночую і мужчынскую ролі, афармленне касцюмаў, выкананне ў жанрах «Мастацкае слова» і «Пантаміма і пластыка».
Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы. Для гэтага трэба падаць заяўку да 18 лютага 2019 года ў арганізацыйна-метадычны аддзел Палаца мастацтваў Бабруйска па адрасе: вул. Ульянаўская, д. 35/31 або на электронны адрас diomo@tut.by. Тэлефоны для даведак: (80225) 72-60-97, +375 29 935 44 91 (Чорная Наталля Іванаўна).
Тэатральны фестываль «У святле сафітаў Бабруйск!» пройдзе 27-28 лютага 2019 года ў Палацы мастацтваў Бабруйска. У першы дзень адбудзецца конкурсны паказ, у другі – урачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і гала-канцэрт.
Творчае спаборніцтва праводзіцца з мэтай развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу, стымулявання рэалізацыі тэатральных праектаў сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейных выканаўцаў Бабруйска, стварэння ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання моладзі краіны і горада, адлюстравання праз тэатральнае мастацтва ўсіх бакоў жыцця і дзейнасці краіны і горада, актыўнага садзейнічання захаванню культурных падзей горада.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць аддзел культуры Бабруйскага гарвыканкама і ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07