Рус Бел Eng 中文

Абласны калядны кадэцкі баль пройдзе 17 снежня ў Магілёве

Абласны калядны кадэцкі баль пройдзе 17 снежня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. 

Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным: пад заслону адыходзячага года свецкая культурная падзея адбудзецца ў восьмы раз у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Баль пачнецца ў 16.00 у Палацы грамадзянскіх абрадаў. Запрашэнне на яго атрымалі юнакі кадэцкага вучылішча, дзяўчаты Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» Цэнтра творчасці «Эверэст».

«Сярод навучэнцаў кадэцкіх класаў нямала тых, хто добра танчыць, спявае, валодае музычнымі інструментамі. Баль у гэтым выпадку – частка адукацыйнага і выхаваўчага працэсу. Такія сустрэчы спрыяюць павышэнню агульнага ўзроўню культуры паводзін, дазваляюць развіваць творчыя здольнасці падрастаючага пакалення, фарміруюць эстэтычны і мастацкі густ, умацоўваюць сяброўства і супрацоўніцтва», – адзначылі суразмоўцы.

З падарункамі на баль прыбудуць ганаровыя госці – кіраўніцтва рэгіёна, горада, прадстаўнікі праваахоўных органаў, Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая